Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Тоцкія вайсковыя вучэнні

На Тоцкім палігоне ў Арэнбургскай вобласці 14 верасня 1954 г. былі праведзены агульнавайсковыя тактычныя вучэнні з прымяненнем ядзернай зброі пад кодавай назвай «Снежок». Падрыхтаваны і праведзены вучэнні пад кіраўніцтвам намесніка міністра абароны СССР маршала Г. К. Жукава. Задача вучэнняў — адпрацоўка магчымасцей прарыву абароны праціўніка з выкарыстаннем ядзернай зброі. Агульная колькасць ваеннаслужачых, якія ўдзельнічалі, дасягала 50 тыс. чалавек.